01 сакавіка 2018 года ў 2 “Б” класе прайшла віктарына «Знаўцы беларускай мовы».

Вучні з цікавасцю выконвалі заданні: адгадвалі загадкі, перакладалі ўсім знаёмыя словы з рускай мовы на беларускую, складалі прыказкі. Больш за ўсё дзецям спадабалася разгадваць крыжаванку і чытаць скорагаворкі. Яшчэ раз успомнілі гісторыю сваёй Радзімы. Мэта занятка па фарміраванню цікавасці і павагі да беларускай мовы была выканана.