15.03.2018 года вучні 9 “Б” класа завіталі ў госці да пяцікласнікаў з забаўляльна-пазнавальнай праграмай “Замарочкі з бочкі”.  

Падчас сустрэчы вучні 5 “Б” класа цягнулі з бочкі пытанні і адказвалі на іх: тлумачылі значэнне фразеалагізмаў, рабілі пераклад на беларускую мову. За правільныя адказы кожны атрымліваў салодкі пачастунак.

Мерапрыемства прайшло ў пазітыўнай, прыемнай атмасферы і спадабалася ўсім: і арганізатарам, і ўдзельнікам.