Кніга — радасць для кожнага чалавека. Той, хто чытаў яе, становіцца разумным і мудрым, шмат аб чым ведае, і жыццё яго робіцца цікавым і змястоўным.

22 сакавіка ў межах акцыі “Размаўляем па-беларуску” у бібліятэцы прайшоў вусны часопіс “Беларускія пісьменнікі – дзецям”. Вучні 5 “Г” класа пазнаёміліся не толькі з песнярамі беларускай літаратуры , але і з сучаснымі пісьменнікамі. На працягу часу гучалі цудоўныя вершы, загадкі, казкі. І мы спадзяёмся, што пасля нашай сустрэчы юныя чытачы будуць з задавальненнем чытаць творы беларускіх пісьменнікаў.