У чацвер, 12 красавіка, для вучняў 8-х класаў была наладжана пазнавальная гульня “Беларускі Каляндар”.

Удзельнікі  былі падзелены на дзве каманды і спаборнічалі , выконваючы розныя заданні. Вучні вызначалі назвы месяцаў па прыкметах, апісвалі найважнейшыя народна-рэлігійныя святы, пералічвалі назвы знакаў задыяка па-беларуску і прыдумвалі жартаўлівы гараскоп для людзей свайго знака задыяка на тыдзень, знаёміліся са скорагаворкамі, якія склаў пісьменнік Васіль Жукаў, і самі прыдумвалі скорагаворкі па назвах месяцаў. Займальная гульня абудзіла цікавасць у дзяцей да  пазнання беларускага календара.