У чацвер, 3 мая, вучні 7 “Д” класа прынялі ўдзел у мерапрыемстве «З любоўю да роднай мовы».
Удзельнікі мерапрыемства звярнуліся да выказванняў пра родную мову вядомых беларускіх пісьменнікаў, прайшліся па старонках паэзіі. Вучні яшчэ раз упэўніліся ў прыгажосці і мілагучнасці нашай роднай мовы, адчулі цеплыню і любоў, якімі былі прасякнуты выказванні і вершы паэтаў.