Зноў школа запрасіла вучняў сесці за парты. Першы беларускамоўны чацвер у гэтым навучальным годзе завітаў у 10 “А” клас. Дзесяцікласнікі прынялі актыўны ўдзел у забаўляльна-пазнавальным мерапрыемстве “Спрыт, знаходлівасць і розум”.

Падчас сустрэчы вучні 10 “А” класа адказвалі на пытанні віктарыны, з дапамогай мімікі і жэстаў паказвалі і ўгадвалі фразеалагізмы, складалі і ўзгадвалі беларускія прыказкі. Мерапрыемства прайшло ў пазітыўнай, прыемнай атмасферы і ўсім спадабалася.