“Хто забыў сваіх продкаў – сябе губляе.
Хто забыў сваю мову – усё згубіў”.
Ул. Караткевіч
20 верасня 2018 года адбылося мерапрыемства “Традыцыі беларускага народа” для вучняў 6-х класаў.
Школьнікі пазнаёміліся з тэрмінамі “традыцыя”, “звычай”, “свята”. Пачалося мерапрыемства з чытання верша “Радзіма наша Беларусь”, затым дзеці ўзнавілі ў памяці ўжо вядомыя традыцыі і звычаі беларускага народа, якія знайшлі сваё адлюстраванне ў народных прыказках. Пасля вучням было прапанавана стаць мастакамі для таго, каб стварыць карціну пра нашу Радзіму не фарбамі, а словамі. Цікавай стала размова пра абрады, звычаі, святы. Дзеці дзяліліся сваімі назіраннямі, звярталіся да літаратурных крыніц. Такім чынам, шасцікласнікі паглыбілі свае веды пра беларускія традыцыі і святы, дакрануліся да гістарычнага мінулага свайго народа.