У Магілёве распачаў працу сезонны сельскагаспадарчы кірмаш. Сярэдняя школа №15 таксама не засталася ўбаку. Імправізаваны восеньскі кірмаш быў наладжаны вучнямі 9 “Б” класа 27 верасня. У гэты дзень дзевяцікласнікі сустракалі бацькоў, дзяцей, настаўнікаў у фае школы і прапаноўвалі адгадаць загадкі. За правільны адказ кожны атрымліваў садавіну. Працяг мерапрыемства адбыўся ў актавай зале, дзе можна было пагуляць у гульні, пачаставацца блінамі, паслухаць беларускія песні, паглядзець тэатралізаваную пастанову.