Чарговы беларускамоўны чацвер 11 кастрычніка завітаў да вучняў 5 “Е” класа з конкурснай праграмай “Пагуляем у роднае слова”.

Падчас праграмы вучням прапанаваліся разнастайныя конкурсы: “Словы-змейкі”, “Канструяванне слоў”, “Блытаніна”, “Пабудуйце слова”, “Лепшы перакладчык”. Прапанаваныя конкурсы выклікалі ў пяцікласнікаў цікавасць, азарт, жаданне перамагчы. З трох каманд перамогу святкавалі дзве, набраўшы аднолькавую суму балаў. Віншуем пераможцаў!!!