18 кастрычнiка ў 2 «В» класе адбылася пазнавальная размова на тэму «Багаты той, хто ведае мiнулае».

Гiстарычная спадчына Беларусi вельмi багатая. Вучнi разам з настаўнiкам адправiлiся ў падарожжа па нашай краiне. У вынiку гэтага былi знойдзены адказы на шматлiкiя пытаннi: хто былi нашы продкi? Як яны жылi? У якiх гiстарычных падзеях удзельнiчалi? Хто яны, героi мiнуўшчыны i сучаснасцi нашай краiны? Якiмi помнiкамi архiтэктуры, творамi лiтаратуры i мастацтва славiцца наша зямля i хто iх аўтары? Як звалася наша першая дзяржава i калi святкаваць дзень нараджэння Рэспублiкi Беларусь?