Яго Пан Бог у вусны цалаваў
Каб слова змог людзям данесці.
Ён Коласам сябе назваў
Праз праўду беларусаў у кнізе весці.
В. Рагойша
25 кастрычніка ў 6 “Г” класе адбылося завочнае падарожжа па творчасці Я. Коласа “Коласаўскія адрасы радзімы”. Вучні расказвалі пра жыццёвы і творчы шлях славутага пісьменніка, чыталі яго вершы, рабілі крыжаванкі па яго творчасці. Акрамя таго, вучні з цікавасцю праслухалі аўдыёзапіс выступлення Я.Коласа “Савецкія дні” , а ў канцы мерапрыемства праспявалі песню “Мой родны кут” на словы Я.Коласа.