Сто гадоў шукай другой красы,
А тым больш, што свет зусім не вузкі.
Ды, калі ты не бязродны сын,
Гавары са мной па-беларуску.
Яўгенія Янішчыц
8 лістапада вучні 6”В” класа прынялі ўдзел у лінгвістычным конкурсе “Дакраніся да роднага слова”. У мерапрыемстве, якое праходзіла ў форме КВіЗ, удзельнічалі дзве каманды. Спаборніцтва было цікавым, займальным, пазнавальным. “Па адной літары”, “Крыжаванка”, “Турнір капітанаў”, “Перакладчык”, “Зразумей мяне” – гэтыя конкурсы дапамагалі вучням праявіць актыўнасць, кемлівасць, знаходлівасць, артыстызм, узаемападтрымку. У канцы мерапрыемства каманды атрымалі дыпломы.