У межах правядзення адзінага дня роднай мовы ў 3 «Б» класе 22 лістапада прайшла гульня — віктарына «Я люблю Беларусь».

Вучні з захапленнем спаборнічалі ў веданні беларускай мовы. Успомнілі імёны знакамітых дзеячаў Беларусі і іх уклад у мінулае і сучаснае, суаднеслі назвы гарадоў з гербамі, адгадвалi беларускiя народныя танцы.
Такія заняткі садзейнічаюць развіццю цікавасці да гісторыі, традыцый і культуры нашай Радзімы, да яе сучаснага жыцця; развіваць эстэтычны густ, маўленне і творчае мысленне вучняў; выхоўваць любоў і павагу да беларускай літаратурнай і культурнай спадчыны. Напрыканцы мерапрыемства прагучала пажаданне вучням вырасці дастойнымі людзьмі, любіць і берагчы свой родны куток – нашу Беларусь.