Творчая сустрэча з Лёляй Багдановіч
7 снежня 2018 года ў нашай школе адбылася творчая сустрэча вучняў 9-11 класаў з сучаснай беларускай паэтэсай Лёляй Багдановіч, якая з’яўляецца членам Саюза пісьменнікаў Беларусі, узначальвае Барысаўскае літаратурнае аб’яднанне “Натхненне”. Лёля Уладзіміраўна – аўтар паэтычных зборнікаў “Зорны кошык”, “Вясёлкавы масток”.
Вучні і настаўнікі з вялікай цікавасцю слухалі вершы, казкі, песні паэтэсы, а потом задавалі ёй пытанні, чыталі свае ўласныя творы. Ханажэнка Паліна і Давыдзенка Кацярына расказалі пра даследчую работу “Тэма малой радзімы ў паэзіі Лёлі Багдановіч”, якую яны напісалі пад кіраўніцтвам настаўніка беларускай мовы і літаратуры Наважылавай Святланы Рыгораўны. Паэтэсе вельмі спадабалася даследаванне дзяўчынак.
З вялікім задавальненнем нашы настаўнікі правялі для Лёлі Уладзіміраўны экскурсію па Магілёве, пазнаёмілі з выдатнымі мясцінамі нашага горада.
Гэтая творчая сустрэча стала для ўсіх нас сапраўдным літаратурным святам, якое было прасякнута дабрынёй і шчырасцю душы Лёлі Багдановіч, святлом яе паэтычнага таленту.
Наважылава С. Р.,
настаўнік беларускай мовы і літаратуры