Кожны чацвер у нашай школе праводзяцца мерапрыемствы па папулярызацыi беларускай мовы. Не стаў выключэннем і чацвер 13 снежня 2018г. Вучні 1 “Д” класа разам з настаўніцай Капаевай Т.А. адправіліся ў падарожжа пад назвай “Скарбы роднага краю”. Каб мацней любіць сваю Радзіму, трэба аб ёй ведаць як мага больш. Гульня-падарожжа дапамагла дапоўніць веды вучняў аб родным краі. Разам з Лесавічком, лясным гаспадаром, вучні адгадвалі загадкі, удзельнічалі ў гульні “З якога дрэва лісток”, успомнілі беларускія казкі, падымалі настрой беларускай песняй. Усё гэта садзейнічала пашырэнню слоўніка вучняў, выхаванню любові да роднага краю, фарміраванню грамадзянскай пазіцыі, правільных паводзін дзяцей у навакольным асяроддзі.