13 снежня для вучняў 6-ых класаў адбылося пазакласнае мерапрыемства” Ты будзеш звінець, мая родная мова!”. Прайшло яно ў гульнявой форме.  Дзеці адгадвалі і складалі самі загадкі, гулялі  ў “Перакладчыкаў”, чыталі вершы на роднай мове, слухалі і спявалі песні.  Вучні 6 “Г” класа прадэманстравалі   інсцэніроўку  беларускай народнай казкі. Яны праявілі сябе як рэжысёры і артысты.  Мерапрыемства садзейнічала выхаванню цікавасці да роднай мовы.