Кожны чацвер для вучняў праводзяцца цікавыя пазакласныя мерапрыемствы.
20 снежня дзевяцікласнікі разам з настаўнікам адправіліся ў “ВАНДРОЎКУ ПА РОДНЫМ КРАІ”. У віктарыне ўдзельнічала 2 каманды. Вучні віртуальна падарожнічалі па Беларусі: вандравалі па розных старонках культуры, гісторыі і мовы. Пытанні і заданні “ЗАКОНЧЫ ПРЫКАЗКУ”, “ШТО АДКУЛЬ ПАЙШЛО”, “ЧАЦВЁРТЫ ЛІШНІ”, “АПРАНІ ЛЯЛЬКУ”, “НАКАРМІ ЛЯЛЬКУ”, “ХТО ЁСЦЬ ХТО?”, “7 ПАДКАЗАК”, “ШТО, ДЗЕ, КАЛІ ?” ацаніла журы і абвясціла каманду пераможцаў.