3 студзеня 2019 года на базе дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа №15 г. Магілёва” настаўнік беларускай мовы і літаратуры Наважылава С. Р. правяла гарадскі майстар-клас “Арганізацыя работы з адоранымі і матываванымі вучнямі. Даследчая дзейнасць”.

Падчас тэарэтычнай часткі Святлана Рыгораўна расказала пра свой вопыт працы ў кірунку сучасных падыходаў да арганізацыі даследчай дзейнасці школьнікаў: даследаванне і творчыя работы, даследчая дзейнасць як кампанент сучасных электронных прадуктаў, даследаванне і інтэрнэт-рэсурсы, даследчая дзейнасць у кантэксце сучаснай літаратуры. У працэсе практычнай часткі настаўнікі пад кіраўніцтвам Наважылавай С. Р. працавалі ў групах: фармулявалі тэмы магчымых даследчых работ, вызначалі праблемы, якія ўзнікаюць пры арганізацыі даследавання, прапаноўвалі шляхі вырашэння гэтых праблем.

Майстар-клас прайшоў у цёплай, пазітыўнай атмасферы супрацоўніцтва настаўнікаў.

 

Наважылава С.Р.,

настаўнік беларускай мовы і літаратуры

ДУА «Сярэдняя школа № 15 г. Магілёва»