10 студзеня 2019 года ў групе падоўжанага дня 1 «Д» класа, у рамках дня беларускага маўлення,  прайшло пазнавальна-забаўляльнае мерапрыемства – свята «Каляда». Дадзенае мерапрыемства было арганізавана з мэтай знаёмства дзяцей са старадаўнімі славянскiмi традыцыямі, выхавання пачуцця калектывізму, дружбы, радасці зносін.

Каляды –  адзін з найбольш шанаваных святаў у старажытных славян. Мабыць, няма іншага свята, якое адзначалася б такім багаццем звычаяў, абрадаў, прымет. Святкі супадаюць з Новым годам – ​​светлым святам дзятвы, з навагодняй елкай, пераапрананнямі, казачнымі ператварэннямі, цудамі, шумнымі гуляннямі, вясёлымі калядкамi.

Калядкі – гэта адмысловыя песні з пажаданнямі багатага ўраджаю, гаспадарчага дабрабыту, здароўя, згоды ў сям’і; славіліся гаспадары, якія ў адказ адорвалі калядоўшчыкаў – пернікамі, пірагамі, прысмакамі, дробнымі грошыкамі.

Каляда, каляда,

Ты падай пірага,

У сундучок манетку,

А ў мех цукерку!

Дзецям з iншых груп  вельмі спадабалася сустракаць у сябе ў гасцях калядоўшчыкаў – пераапранутых дарослых і дзяцей. Калядоўшчыкi падрыхтавалi для iх традыцыйныя калядныя гульнi, заклiчкi, прыказкі, танцавальныя карагоды, вясёлыя песнi-калядкi, якiя ўслаўляюць гаспадароў за шчодрасць, дабрыню, гасціннасць, нясуць пажаданне здароўя, шчасця і добрага настрою на ўвесь новы год i падаравалi статуэтку – «Калядны анёл».  А дзецi ў адказ для калядоўшчыкаў падрыхтавалi смачныя падарункi.

Добры эмацыйны настрой быў на працягу ўсяго мерапрыемства. Ва ўсіх удзельнікаў калядак засталіся добрыя эмоцыі аб праведзеным свяце. Свята завяршылася салодкімі падарункамі.

Мерапрыемства было цiкавым i дзецям вельмi спадабалася.