І зноў дзень беларускага маўлення! 31 студзеня 2019 года ў групе падоўжанага дня вучняў 1 “Г” класа прайшоў занятак на тэму “Падарожжа ў краіну Загадкі”.

Загадкі былі прысвечаны птушкам Беларусі. Дзецi з задавальненнем слухалi загадкі, спрабавалі чытаць іх на роднай мове, дзялiлiся ўражаннямi. Адгадваючы загадкі, вучні даведаліся пра асаблівасці жыцця птушак зімой. У ходзе занятка дзеці зрабілі малюнкі птушак, якія ім найбольш спадабаліся.

Занятак быў цiкавым i пазнавальным для вучняў. Дзецям вельмi спадабалася.