З 04.02.2019 г. па 08.02.2019 г. ў пачатковых класах прайшоў тыдзень беларускай мовы і літаратуры. На працягу тыдня вучні 1-4 класаў удзельнічалі ў розных мерапрыемствах.
Так, вучні 1-4 класаў прынялі ўдзел у адкрыцці тыдня“Мы ўсім сваёй гасціннасцю вядомы”, а таксама ў акцыі “Калі ласка, размаўляй са мной па-беларуску!”.
Вучні 1-х класаў запрасілі на сустрэчу з беларускай нарнароднай казкай “Запрашаем у казку.”
Вучні 2-х класаў удзельнічалі ў конкурсе”Дакраніся да роднага слова”.
Прагучалі вершы на беларускай мове на конкурсе чытачоў сярод вучняў 3-х класаў “Адзіная мая матуля!”
Вучні 4-х класаў запрасілі на свята “Гучы, роднае слова”.
У канцы тыдня адбылася прэзентацыя газет.