21 лютага 2019 года ў групе падоўжанага дня 1 «Д» класа, у рамках дня беларускага маўлення, прайшло выхаваўчае мерапрыемства на тэму «Беларускае нацыянальнае адзенне».

На мерапрыемства да дзяцей прыйшлі госці: дзяўчынка Васілінка і хлопчык Васілёк – сапраўдныя беларусы. Дзеці цёпла сустрэлі гасцей і павіталі адзін аднаго на беларускай мове. Васілінка і Васілёк пазнаёмілі навучэнцаў з беларускім нацыянальным адзеннем i з сiмваламi беларускага арнаменту. А яшчэ госці  падрыхтавалі для дзяцей заданнi. Навучэнцы адгадвалі загадкі, гулялі ў гульню “Перакладчыкі” перакладалі назвы адзення з рускай мовы на беларускую мову, малявалі беларускі касцюм.

Мерапрыемства было цiкавым i дзецям вельмi спадабалася.