У чацвер, 4 красавіка, вучні сёмых класаў прымалі ўдзел у правядзенні  віктарыны “Гарады Беларусі”. Мерапрыемства мела камандны характар, таму выклікала ў дзяцей вялікае жаданне перамагчы. Для гэтага вучням трэба было назваць па-беларуску жыхароў розных гарадоў, прыгадаць некаторыя помнікі, агучыць абласныя цэнтры, успомніць тайны назваў гарадоў Беларусі. І гэта далёка не ўсе пытанні, на якія здолелі адказаць рабяты. Перамагла каманда мацнейшых!!!