І зноў дзень беларускага маўлення! 11 красавіка 2019 года ў групе падоўжанага дня вучняў 1 “Г” класа прайшло выхаваўчае мерапрыемства на тэму “Паэтычная старонка”.

У ходзе мерапрыемства дзеці пазнаёміліся з такімі беларускімі пісьменнікамі, як Якуб Колас, Янка Купала, Максім Багдановіч, даведаліся пра жыццёвы шлях пералічаных пісьменнікаў. Вучні з задавальненнем спрабавалі чытаць вершы на роднай мове, дзялiлiся ўражаннямi.

Мерапрыемства было цiкавым i пазнавальным для вучняў. Дзецям вельмi спадабалася.