“Толькі праз родную мову чалавек можа стаць беларусам, бо ў ёй хімія і фізіка, гісторыя і батаніка, эканоміка і культура таго, што называецца нацыяй, народам”.

Я.Сіпакоў

11 красавіка ў 1 “Д” класе (настаўніца Капаева Т.А.) прайшоў занятак “Не проста ў словы мы гуляем, на роднай мове размаўляем”, накіраваны на папулярызацыю беларускай мовы, пашырэнне слоўніка вучняў.  З вялікай цікавасцю вучні слухалі паведамленні аднакласнікаў пра славутыя мясціны нашага роднага горада Магілева ў рубрыцы “Спяшайся бачыць”, парамі складалі адгадкі з раскіданых літар, пазнаёміліся з яскравымі паэтычнымі творамі  беларускіх паэтаў у рубрыцы “Паэтычны прыпынак” і інш. Уся работа садзейнічала развіццю творчых здольнасцей вучняў, іх  інтэлектуальнаму і эмацыянальнаму самаразвіццю,  выхаванню любові да родных мясцін, да сваёй малой Радзімы.