18 красавіка ў 3 “А” класе прайшла гульня-віктарына “У краіне роднай мовы”. Мерапрыемства праводзілася з мэтай пашырэння ў дзяцей слоўнікавага запасу, развіцця звязнага маўлення, устойлівай цікавасці і станоўчых адносін да беларускай мовы, садзейнічала выхаванню паважлівых адносін да сваёй краіны. Вучні з цікавасцю адгадвалі загадкі, метаграмы, складалі прыказкі і прымаўкі, а таксама ўспомнілі беларускія правілы пры разгадванні крыжаванкі.