25 красавіка 2019 года ў 7 “В” класе быў праведзены конкурс “Беларускамоўная закладка”. Вучні, працуючы ў парах, рабілі закладкі для кніг, змяшчалі на іх беларускія прыказкі, прымаўкі, цытаты з твораў мастацкай літаратуры. Пераможцы конкурсу расказвалі пра тэхналогію вырабу сваіх закладак, тлумачылі напісаныя на іх беларускамоўныя выразы.