24 краcавіка 2019 года сярод вучняў 3 «Б» класа прайшла гульня «Моўныя скарбы роднага краю», дзе ўдзельнікі адгадвалі загадкі і казкі, успаміналі прымаўкі і прыказкі, вымаўлялі скорагаворкі, выпраўлялі памылкі, складалі словы і чыталі вершы пра Беларусь і родную мову. Вучні пашырылі веды пра гісторыка-культурную спадчыну Беларусі, сфарміравалі паважлівыя адносіны да сваёй Радзімы, выхавалі пачуццё гонару і глыбокай павагі да нацыянальных традыцый, звычаяў, культуры свайго роднага краю.