Турнір мовазнаўцаў “Родная мова, матчына мова”
У межах Адзінага дня беларускай мовы 2 мая 2019 года ў 4 “Е”класе прайшло цікавае мерапрыемства – турнір мовазнаўцаў “Родная мова, матчына мова”. Дзве каманды навучэнцаў спаборнічалі ў рознабаковых ведах роднай мовы. Вучні адгадвалі загадкі, складалі прыказкі, вымаўлялі скорагаворкі, разгадвалі шарады і метаграмы, гулялі ў перакладчыкаў. У выніку мерапрыемства чацвёртакласнікі зрабілі выснову, што родная мова – гэта той скарб, які ніхто не можа ў нас забраць, а мы павінны перадаць яго нашым дзецям і ўнукам, бо пакуль жыве наша мова, жыве і наш народ.
Класны кіраўнік Сямёнава Алена Аляксандраўна