Каб  любіць сваю Радзіму, трэба ведаць аб ёй як мага больш. Таму ў рамках беларускага чацвярга ў 1 “Б” класе  групы падоўжанага дня прайшла гульня-падарожжа “Беларуская мова- сродак зносiн”. Вучні актыўна працавалі і з вялікім захапленнем выконвалі прапанаваныя  заданні: адгадвалі загадкі, састаўлялі словы, прымаўкi i прыказкi. У канцы ўрока дзеці былі вельмі задаволеныя сваімі поспехамі.