05 верасня беларускамоўны чацвер завітаў да вучняў 11 “А” класа, якія сталі ўдзельнікамі інтэлектуальнай гульні “Я ведаю”, якая складалася з трох тураў.

У першым туры адзінаццацікласнікам прапанавалася 12 пытанняў з варыянтамі адказаў “так / не”. У другім туры задаваліся пытанні з трыма варыянтамі адказаў, з якіх толькі адзін правільны, а ў трэцім туры трэба было праявіць не толькі эрудыцыю, але і спрыт. Мерапрыемства прайшло ў пазітыўнай атмасферы і нікога не пакінула абыякавым!