12 верасня 2019 года ў 7 “В” класе прайшла гульня-падарожжа “Мая беларуская мова”, мэтай якой было фарміраванне цікавасці да роднай мовы.  Дзве каманды спаборнічалі пры выкананні разнастайных заданняў. У час правядзення мерапрыемства панавала атмасфера добразычлівасці і ўзаемадапамогі. Займальныя пытанні і творчыя заданні выклікалі цікавасць у вучняў. Яны былі актыўнымі ўдзельнікамі гульні.