У беларускамоўны чацвер, 19 верасня, у школе прайшло мерапрыемства – гутарка-віктарына “Беларусь – мая Айчына”. Дзеці з захапленнем удзельнічалі ў гутарцы пра родны край. Мерапрыемства спрыяла выхаванню ў вучняў любві і цікавасці да Беларусі, яе прыроды, гісторыі, павагі да славутых людзей, пачуцця гонару за сваю краіну. Навучэнцы паглыбілі веды аб сваёй краіне і ўдасканалілі  навыкі ўзаемаадносін, пачуцця павагі да погляду іншых людзей.