З  маленства казка ідзе побач з намі. Яна захапляе нас святлом незвычайнага, фантастычнага. 24.10. 2019 года ў 5 “Д” класе прайшло мерапрыемства “Добрая казка – розуму падказка”.

Вучні апынуліся ў чароўным казачным свеце. Яны ўдзельнічалі ў конкурсе малюнкаў, у віктарыне “Адгадай казку?”, самі складалі крыжаванкі.  Лектарская група пазнаёміла вучняў з гісторыяй узнікнення казкі. Вучні зрабілі вывад, што казкі вучаць дабрыні, чалавечнасці, падказваюць выйсце з цяжкіх сітуацый, бо іх стваралі мудрыя продкі – нашы настаўнікі і дарадцы.