21 лістапада ў 3 «А» класе прайшла віктарына «Беларуская скарбонка». У ходзе віктарыны дзеці паказалі сябе сапраўднымі патрыётамі і знаўцамі роднай мовы. Адгадалі ўсе загадкі, успомнілі беларускія прымаўкі і казкі. Самым цікавым заданнем для каманд апынулася заданне на суаднясенне малюнкаў жывёл і раслін з іх назвамі. Падчас віктарыны ва ўсіх быў добры настрой і «мора» эмоцый.