21 лістапада ў 1 «А» класе прайшла гульня-знаёмства з назвамі месяцаў года «Пакацілася сонейка…». Вучні разгадвалі загадкі кожнага месяца, даведаліся, што кожны месяц сам расказвае пра сябе. Напрыклад, сакавік, снежань, студзень, лістапад расказваюць аб тым, што адбываецца ў прыродзе, а жнівень, кастрычнік – пра тое, чым займацца людзі ў гэтыя месяцы. Першакласнікі вучыліся пазнаваць кожную пару года па яе прыкметах. Такім чынам, вучні развівалі  творчае мысленне, пазнавальны інтарэс, узбагачалі слоўнікавы запас, праяўлялі цікавасць да вывучэння беларускай мовы.