28 лiстапада 2019 года ў групе падоўжанага дня 1 «Б» класа, ў рамках дня беларускага маўлення, прайшло выхаваўчае мерапрыемства на тэму «Беларускi ўзор».

На мерапрыемства да дзяцей прыйшлі госці: дзяўчынка Алеся і хлопчык Алесь – сапраўдныя беларусы. Дзеці цёпла сустрэлі гасцей і павіталі адзін аднаго на беларускай мове. Алеся і Алесь пазнаёмілі навучэнцаў з беларускім узорам i з сiмваламi беларускага арнаменту. А яшчэ госці  падрыхтавалі для дзяцей заданнi. Навучэнцы даведалiся, дзе можна ўбачыць беларускi ўзор, складалi пазл – «Дзяржаўны сцяг», адгадвалі загадкі, гулялі ў гульню “Перакладчыкі” (перакладалі назвы  адзення, прысмакаў, прадметаў хатняга выкарыстання з рускай мовы на беларускую мову), малявалі беларускі ўзор (арнамент), зрабiлi вышыванку. У канцы занятка дзецi пачаставалiся пячэннем «Беларукiя ўзоры», якое прынеслi госцi Алеся i Алесь.

Мерапрыемства было цiкавым i дзецям вельмi спадабалася.