12 снежня 2019 года ў групе падоўжанага дня вучняў 1 «В» класа, у межах беларускага дня маўлення, прайшло выхаваўчае мерапрыемства на тэму «Творчасць беларускіх пісьменнікаў».
Дзеці пазнаёміліся з такімі беларускімі пісьменнікамі, як Якуб Колас, Янка Купала, Максім Багдановіч, даведаліся пра жыццёвы шлях пералічаных пісьменнікаў. Вучні з задавальненнем слухалі вершы на роднай мове, дзялiлiся ўражаннямi.
Мерапрыемства было цiкавым i пазнавальным, дзецям вельмi спадабалася.