I зноў дзень, калi размаўляем на роднай мове.

У чацвер, 12 снежня,   у 2 «В» класе,  у рамках  дня  беларускага  маўлення, прайшоў літаратурны конкурс «Скарбніца беларускіх вершаў».

Дзеці з захапленнем  чыталі вершы  Я.Купалы,  Я Коласа,  Н.Гілевіча,    М. Танка, Р.Барадуліна і інш.

Конкурс  вельмi спадабаўся вучням. Такiя мерапрыемствы на карысць дзецям,  фармiруюць  цiкавасць і павагу да роднага слова.