У чацвер, 19 снежня, у нашай школе прайшоў незвычайны бацькоўскі сход пад назвай «О, край родны, край прыгожы! » , мэтай якога было далучэнне да роднай мовы не толькі дзяцей, а яшчэ і бацькоў. Яны здзейснілі разам са сваімі дзецьмі невялікае падарожжа па родным  краі і паказалі добрае веданне сваей Радзімы. Актыўна адказвалі на пытанні, разгадвалі загадкі, збіралі прыказкі. Многія атрымалі шмат новых цікавых звестак пра свой родны куток.