У чацвер, 19 снежня, у 1 «В» класе ў рамках дня беларускага маўлення прайшла конкурсная праграма «Новы год, новы год».
Дзеці шмат даведаліся пра свята, пазнаёміліся з новымі словамі, успомнілі назвы зімовых месяцаў. На занятку гучалі загадкі, вершы на беларускай мове. Дзеці з задавальненнем слухалі творы на роднай мове, вучыліся размаўляць па-беларуску.
Мерапрыемства было цікавым і пазнавальным. Яно вельмі спадабалася вучням.