16 студзеня 2020 года настаўніцай бел.мовы і літаратуры і бібліятэкарамі ДУА “Сярэдняя школа №15 г.Магілёва” ў 9 “Б” класе была арганізавана гадзіна памяці “Час не ўладны над іменем”, прысвечаная песняру зямлі магілёўскай І.Я.Пехцераву. На мерапрыемстве адбылася творчая сустрэча з членам саюза кампазітараў Г.А. Сёмінай і супрацоўнікамі дзіцячай бібліятэкі №9 г.Магілёва. Паважаныя госці пазнаёмілі вучняў з біяграфіяй і творчасцю І.Я.Пехцерава. Галіна Афанасьеўна праспявала свае вельмі цудоўныя песні, адказала на пытанні вучняў.
Мерапрыемства было для вучняў цікавым і пазнавальным.