16 студзеня 2020 года у групе падоўжанага дня 1 «А» класа прайшоу занятак «Зімовы карагод». Вучні пашырылі свае веды пра зімовыя месяцы, пра жыццё птушак і звяроў зімой. Дзеці адгадвалі загадкі, адказвалі на пытанні віктарыны, пашыралі свой слоўнікавы запас. А таксама пазнаёміліся з беларускай народнай творчасцю – зрабiлi з паперы выцінанку «Сняжынка». Намалявалі зімовую кампазіцыю «Снягір». Занятак прайшоу цікава і пазнавальна.