
15.10.2020 г. у 5 “Б” класе адбылася віктарына “”Беларускія народныя святы”.
Пяцікласнікі расказалі пра традыцыйныя каляндарныя святы беларускага народа: Каляды, Грамніцы, або Стрэчанне, Масленіцу, Вялікдзень, Купалле, Пакровы, якія ўзніклі яшчэ далёка да прыняцця Хрысціянства. Вучні паведамілі, што многія з іх, каб прадоўжыць народныя традыцыі, прымаюць удзел у святах. У час падрыхтоўкі і правядзення мерапрыемства прыйшлі да высновы, наколькі важна і неабходна адраджаць беларускія народныя традыцыі, памятаць і шанаваць тое, што шанавалі нашы продкі. Цудоўнае, шчырае і пяшчотнае беларускае слова гучала на фоне беларускай народнай музыкі. Мерапрыемства прайшло па-сапраўднаму шчыра і ўрачыста.