18 лістапада 2021 года ў групе падоўжанага дня вучняў 1 “Г” класа, у межах беларускага дня маўлення, прайшло выхаваўчае мерапрыемства на тэму “Школа бяспекі”.
Дзеці паўтарылі правілы бяспечных паводзін, з задавальненнем слухалі вершы на роднай мове, адгадвалі загадкі, разглядалі малюнкі, дзялiлiся ўражаннямi, а таксама малявалі малюнкі.
Мерапрыемства было цiкавым i пазнавальным, дзецям вельмi спадабалася.