13 студзеня прайшоў конкурс “Беларусь мая сінявокая” з удзелам вучняў 7 “Д” класа. Дзеці з задавальненнем прынялі ўдел у конкурсе. Яны чыталі вершы, разгадвалі крыжаванкі, паказалі свае творчыя здольнасці ў складанні вершаў, малявалі.
Мерапрыемства паказала, што вучні маюць вялікі інтарэс да беларускай літаратуры, што шануюць нацыянальныя традыцыі, народную культуру і, самае галоўнае, не забываюцца на тое, што яны — беларусы!