Ёсць у кожнага радзіма малая,
Месца, дзе ты нарадзіўся і рос.
Там зара асабліва пунсовая
І ўсе душу кранае да слёз…
В.Пракоф’ева
10 сакавіка 2022 года ў 5 “В” класе прайшла віктарына “Магілёў – мая малая Радзіма!” Хлопчыкі і дзяўчынкі з цікаўнасцю слухалі настаўніка, актыўна адказвалі на пытанні віктарыны, тым самым паказалі свае добрыя веды і пазналі многа новага пра свой родны горад. Віктарына садзейнічае выхаванню патрыёта і грамадзяніна, на канкрэтных прыкладах дапамагае вучням усвядоміць сувязь мінулага з сучасным, стварае ўмовы для развіцця нацыянальнай культуры, станаўлення важнейшых якасцей асобы.