Я нарадзіўся беларусам,
Беларусам буду жыць!
Мову родную вучуся
Шанаваць, цаніць, любіць!
Пад такім дэвізам 22 верасня 2022 года прайшло вуснае падарожжа “Мы беларусамі расцём” у 1 “Д” класе пад кіраўніцтвам настаўніка Капаевай Т.А.
Наша мова – родная, ласкавая, магутная, бязмежная ў сваіх магчымасцях. Раскрыць прыгажосць беларускага слова, развіваць беларускае маўленне малодшых школьнікаў, выхоўваць жаданне вывучаць і карыстацца беларускай мовай – асноўныя мэты дадзенага мерапрыемства. Беларускія скарагаворкі, казкі і загадкі стварылі ў класе беларускую атмасферу, спрыялі добраму настрою вучняў, рашчынілі дзверы ў свет беларускага слова!