Вучні 2-х класаў пазнаёміліся з Казачным марафонам бібліятэчнага лялечнага тэатра “Цуды за шырмай”.
Хлопчыкі і дзяўчынкі паглядзелі лялечныя прадстаўленні: “Як курачка пеўніка ратавала” і “Пшанічны каласок” паводле беларускіх народных казак, прынялі ўдзел у гульнявой праграме “Дзівосы роднай мовы”: збіралі пазлы з ілюстрацыямі да беларускіх народных казак, адказвалі на пытанні віктарыны, ўзгадвалі беларускія прыказкі і прымаўкі, успаміналі назвы рэчаў на беларускай мове, пры дапамозе ілюстрацый да кнігі “Бегла ліска каля лесу блізка…” адказвалі на беларускія загадкі аб з’явах прыроды.