
З 28 лютага па 4 сакавіка ў школе прайшоў тыдзень беларускай мовы і літаратуры.
Напярэдадні правядзення тыдня была праведзена грунтоўная папярэдняя падрыхтоўка, адбор матэрыялу для выкарыстання ў рамках тыдня, падрыхтоўка сцэнарыяў, нагляднага матэрыялу, прэзентацый, раздатачнага матэрыялу, падбор відэазапісаў.
Асноўнымі задачамi правядзення тыдня беларускай мовы і літаратуры з’яўляліся:
- павышэнне цiкавасцi вучняў да прадметаў “Беларуская мова” i “Беларуская лiтаратура”, а таксама беларускай культуры, традыцый;
- папулярызацыя беларускай мовы;
- развiццё крэатыўных якасцей вучняў;
- спрыянне самарэалiзацыi асобы;
- развiццё i павышэнне творчага патэнцыялу педагагiчнага калектыву;
- развiццё індывідуальных здольнасцей адораных вучняў і выяўленне адоранасці ў працэсе сатворчасці;
- далучэнне да лепшых узораў сучаснай беларускай музычнай творчасці;
- знаёмства з творчасцю пісьменнікаў-землякоў;
- вывучэнне культуралагічнага аспекту беларускамоўнай спадчыны, яго выкарыстанне ў працэсе пазаўрочнай дзейнасці;
- папулярызацыя здабыткаў беларускай культуры;
- ушанаванне юбілейных дат;
- удасканаленне ведаў па сімволіцы Рэспублікі Беларусь;
- выхаванне грамадзянскіх і патрыятычных якасцей вучняў праз уключэнне іх у сумесную дзейнасць, накіраваную на ўшанаванне асноў беларускай дзяржаўнасці.
Тыдзень беларускай мовы i лiтаратуры праходзiў у адпаведнасцi з планам, якi быў зацверджаны на метадычным аб’яднанні настаўнікаў беларускай мовы i лiтаратуры.
На падрыхтоўчым этапе было азначана кола мерапрыемстваў, а таксама прызначаны настаўнікі i вучні, адказныя за iх арганiзацыю i правядзенне.
Трэба адзначыць, што для правядзення тыдня была распрацавана праграма правядзення мерапрыемстваў. Усе жадаючыя маглі наведаць тыя мерапрыемствы, якія палічылі для сябе больш змястоўнымі.
Усё, што было запланавана ў рамках тыдня беларускай мовы і літаратуры, здзейснілася, прайшло своечасова, планава і высокаарганізавана.
Вельмі прыемна, што ў нашай школе ёсць такія таленавітыя і ініцыятыўныя вучні. Вялікі дзякуй за ўдзел у тыдні беларускай мовы і літаратуры. Да новых сустрэч!
Настаўнікі беларускай мовы і літаратуры